Новости

« Назад

Свята рамёстваў «Слуцкія паясы»  22.09.2015 14:58

            Навучэнцы і педагогі дадатковай адукацыі каледжа дэманстравалі сваё майстэрства  на абласным свяце  рамёстваў «Слуцкія паясы». Для ўдзельнікаў і гасцей свята былі арганізаваны майстар-класы па мастацкаму роспісу шкла і вырабаў з дрэва, вышыўцы лентай і пляценню з бумагі, пляценню народнага пояса «на дошчачках». У маленькіх  наведвальнікаў пляцоўкі нашай навучальнай установы  асаблівай папулярнасцю карысталіся майстар-класы па вырабу  сувеніраў з гліны і салёнага  цеста, выстаўка работ гуртка «Мяккая цацка». Дарослыя дзівіліся майстэрству юнакоў з аб'яднання «Тэхнічная творчасць», якія з металу стваралі прыгожыя кветкі і кампазіцыі. 

ФОТО