Новости

« Назад

Літаратурныя чытанні, прысвечаныя творчасці М. Багдановіча  22.12.2016 14:23

Ёсць пісьменнікі такога мастацкага дару, такога маштабу і значэння, што іх імёнамі ў гісторыі літаратуры пазначаюць пазней цэлыя эпохі ў культурным развіцці нацыі. Імёны такіх пісьменнікаў выводзяць нацыянальную літаратуру, а праз літаратуру – і свой народ, свой край у вялікі свет, заваёўваюць сусветнае прызванне. Да гэтых пісьменнікаў можна аднесці і Максіма Багдановіча.

22 студзеня ў канферэнц-зале каледжа прайшла гадзіна літаратурных чытанняў “Зорка беларускай паэзіі”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча.

Гучала шмат вершаў паэта. Амаль кожны яго верш як споведзь, як дзённік, па якім можна ўзнавіць увесь шлях паэта – гэта дало магчымасць вучням лепш узгадаць біяграфію паэта, яго ўдзел ў развіцці беларускай літаратуры. Яны вучыліся выразна чытаць творы паэта, акрэслілі значэнне творчасці пісьменніка для беларускай літаратуры і культуры.

Прысутныя спасцігнулі тэматычную разнастайнасць, паэтыку і жанравую спецыфіку фальклорных і літаратурных твораў.

Навучэнцам дэманстравалася  прэзентацыя аб творчым шляху пісьменніка.

Карціну творчага жыцця Максіма Багдановіча дапоўніла  выстава  “І зорка не гасне, не вяне вянок…”, на якой былі размешчаны кнігі, біяграфічныя матэрыялы, успаміны, партрэты паэта, фотаздымкі, высказванні вядомых людзей аб паэце.

IMG_5113 IMG_5118 IMG_5124
IMG_5111 IMG_5126 IMG_5128