Кузьма Чорны

 

2 

Чалавек вялікага сэрца - Кузьма Чорны

 Кожны чалавек – гэта цэлы свет
Кузьма Чорны

 

 Кузьма Чорны

(Раманоўскі Мікалай Карлавіч)

1900-1944

Раздзелы:

Кузьма Чорны: жыццёвы і творчы шлях пісьменніка

Старонкі творчасці:

Раннія апавяданні Чорнага

Раман «Бацькаўшчына»

Раман «Трэцяе пакаленне»

Раманы  ваеннага часу:
«Пошукі будучыні», «Вялікі дзень», «Млечны шлях»

 

Фотагалерэя:

Літаратурны музей Кузьмы Чорнага

Фатаграфіі кніг

 

Водзывы наведвальнiкаў

3 Сапр. імя Раманоўскі Мікалай Карлавіч, нарадзіўся 24.06.1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага павета (цяпер Капыльскі раён Менскай вобласці) у сялянскай сям'і.

 Каб сын змог наведваць школу, сям'я Раманоўскiх кiнула панскую службу i вярнулася на бацькаўшчыну, у мястэчка Цiмкавiчы (1908).

 Пасля заканчэння Цiмкавiцкай народнай навучальнi трынаццацiгадовы падлетак вымушаны быў дапамагаць сям'i: працаваў на гаспадарцы, разам з бацькам Карлам наймаўся цеслем да землякоў. У хлопца было вялiкае жаданне вучыцца далей. i гэтае жаданне падтрымлiвалi блiзкiя людзi, асаблiва мацi, Глiкерыя. У 1916 г. Мiкалай паступiў у Нясвiжскую настаўнiцкую семiнарыю, скончыць якую яму не ўдалося: у 1919г. семiнарыя была зачынена польскiмi ўладамi. Праца настаўнiка не захапiла маладога Раманоўскага - ён жыў iншым, хацеў пiсаць, хацеў працягваць вучобу.

 Мiкалай стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта (1923).

У гэтым жа годзе газета "Савецкая Беларусь" надрукавала яго першыя  апавяданнi,  падпiсаныя псеўданiмам Кузьма Чорны.

Перабраўшыся ў Менск, пiсьменнiк прымаў самы дзейсны ўдзел у лiтаратурным жыццi: стаў сябрам аб'яднання "Маладняк" (1923-1926), адным з арганiзатараў i кiраўнiкоў "Узвышша" (1926-1931), шмат друкаваўся. Адразу два зборнiкi прозы - "Апавяданнi" i "Срэбра жыцця" - з'явiлiся ў 1925 г., тры наступныя - "Па дарозе", "Пачуццi", "Хвоi гавораць" - у 1926 г. Хутка празаiк звярнуўся да вялiкай эпiчнай формы.

 У 1927 г. быў апублiкаваны яго першы раман "Сястра", у 1928- "Зямля". Аповесцi "Лявон Бушмар" (1929), "Вясна" (1930), незакончаныя творы "Вецер i пыл" (1927-1929), "Ідзi, iдзi" (1930), зборнiкi апавяданняў "Вераснёвыя ночы" (1929), "Нянавiсць", "Буры" (абодва 1930) сведчылi не толькi пра выключную працавiтасць маладога творцы, а i пра перапоўненасць яго iдэямi, тэмамi, вобразамi, што прасiлiся на паперу.

 Да пачатку 1930 г. у К.Чорнага выспела маштабная творчая задума - "паказаць у мастацкiх вобразах гiсторыю беларускага народа... ад знiшчэння паншчыны i да нашых дзён". Аднак грамадска-палiтычная атмасфера гэтага часу была маласпрыяльнай для творчасцi. Таталiтарная сiстэма распачала мэтанакiраванае вынiшчэнне ўсяго свядомага, духоўнага, таленавiтага. Творчая актыўнасць пiсьменнiка прыкметна знiзiлася, былi апублiкаваны раманы "Бацькаўшчына" (1931), "Трэцяе пакаленне" (1935), "Трыццаць год" (1934), аповесць "Люба Лук'янская" (1937), зборнiк "Брыгадзiравы апавяданнi" (1932).

 У кастрычнiку 1938 г. К.Чорнага арыштавалi. Аднак яму ў параўнаннi з многiмi яго сябрамi па "Маладняку" i "Узвышшы" пашчасцiла: праз восем месяцаў ён апынуўся на волi. Перажытае i ўбачанае ў турме, хваробы, што абвастрылiся ў час знаходжання за кратамi, не зменшылi жадання працаваць. Тры новыя раманы, аб'ёмнае лiтаратуразнаўчае даследаванне паэмы Я.Коласа "Новая зямля" згарэлi ў першыя днi вайны. З напiсанага ў гэты час захавалася толькi п'еса «Ірынка" (1940).

 Да студзеня 1942 г. К.Чорны быў супрацоўнiкам сатырычнай газеты "Раздавiм фашысцкую гадзiну" i вандраваў разам з рэдакцыяй па гарадах СССР. Жыццё ў Маскве не прынесла стабiльнасцi, яно было цяжкiм як матэрыяльна, так i маральна. На кавалак хлеба пiсьменнiк зарабляў працай у рэдакцыi часопiса "Беларусь". "...Я, як чорнарабочы, пiсаў i пiшу бесперапынна публiцыстычныя тэксты без подпiсу, яны друкуюцца, устаўляюцца ў тэксты рэзалюцый... А я хаджу спрацаваны, хворы i жыву ў катуху", - скардзiўся К.Чорны П.Панамарэнку, страцiўшы надзею што-небудзь змянiць. Супакаенне давала творцу праца над раманамi "Вялiкi дзень" (1941-1944), "Пошукi будучынi" (1943), "Млечны Шлях" (1944). Гэтыя вяршынныя з'явы ў творчасцi пiсьменнiка доўгiя гады заставалiся ў рукапiсах. У гады Вялiкай Айчыннай вайны выйшлi зборнiкi фельетонаў "Кат у белай манiшцы" (1942) i апавяданняў "Вялiкае сэрца" (1945).

 У канцы верасня 1944 г. К.Чорны вярнуўся ў Менск. Аднак яго мара пра "цiхi кут i штодзённае спакойнае пiсанне" не спраўдзiлася i на радзiме. Апошнi запiс у "Дзённiку", зроблены 22 лiстапада 1944 г., у дзень, калi перастала бiцца хворае i знясiленае сэрца пiсьменнiка: "Я жыву як апошняе пакiдзiшча... Я гiну i не магу выкарыстаць як трэба было свой талент. Сiлы мае трацяцца i марнуюцца без карысцi... Божа, напiшы за мяне мае раманы, хiба так малiцца, цi што!"

 Крыніца: http://znichka.ucoz.com/publ/1-1-0-6

Дадатковыя матэрыялы аб жыцці і дзейнасці:

 1.      Адамовіч А. Маштабнасць прозы: Урокі творчасці К.Чорнага. Мн., 1972.

2.     Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. / Уклад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

3.     Булацкі Р., Сачанка І. Кузьма Чорны — публіцыст. Мн., 1972.

4.     Ватацы Н. Кузьма Чорны. 1900—1944. Бібліяграѓфічны даведнік. Мн., 1954.

5.      Да 110-годдзя Кузьмы Чорнага / Мікалай ХІЛЬКО // Слуцкі край.- 25 чэрвеня.- 2010.

6.     Казека Я. Кузьма Чорны. Мн., 1980.

7.     Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.2. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9

8.     Навуменка І. Ранні Кузьма Чорны. Мн., 2000.

9.     Пяткевіч А. Сюжэт. Кампазіцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага. Мн., 1981.

10.   Творчасць, непадуладная часу / Іван ІГНАТЧЫК // Слава працы.- 22 чэрвеня.- 2010.

11.    Тычына М. Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн., 2004.

 Інтэрнэт-рэсурсы

Кузьма Чорны на сайце "Беларуская палічка. Беларуская электронная бібліятэка"

Кузьма Чорны на сайце "Вікіпедыі"

Кузьма Чорны на сайце http://school20.goroo

Кузьма Чорны на сайце http://www.tvordom.com/classic.php?section=1&author=100

Кузьма Чорны на сайце http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19885

Кузьма Чорны на сайце “Библиотека белорусскаой литературы”

М. Тычына. Цана прароцтваў (Кузьма Чорны)