20.05.2025
У Слуцкім дзяржаўным каледжы на базе этнаграфічнай майстэрні "Скарбніца" адбылася гульнёвая праграма "Беларускія гаспадынькі"

Удзельнікі мерапрыемства, юнакі і дзяўчаты, з задавальненнем прынялі удзел у народных гульнях "Гарачыя гаршочкі", "Паясы", адгадалі цікавыя фальклорныя загадкі, успомнілі беларускія прыказкі.

Члены аб'яднання па інтарэсах "Сувенір" вырабілі беларускія народныя лялькі і зрабілі іх кароткі агляд.

Гульні, загадкі, конкурсы, жарты, песні, якія былі падрыхтаваны і прадэманстраваны ўдзельнікамі свята, сталі сведчаннем таго, што нашы продкі ўмелі не толькі выдатна працаваць, але і адпачываць.

поделиться в: