16.09.2025
16 верасня вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у напісанні IV Рэспубліканскага дыктанта, прысвечанага Дню народнага адзінства

Мэта гэтай патрыятычнай акцыі - нагадаць пра глыбінны сэнс Дня народнага адзінства, умацаваць пачуццё гонару за нашу краіну і яе гісторыю.

"Экзаменацыйны" тэкст для ўсёй Беларусі падрыхтавала Акадэмія адукацыі. Ён напісаны на беларускай мове і прысвечаны патрыятызму, адзінству народа, захаванню гістарычнай памяці.

- Узровень складанасці рэспубліканскай дыктоўкі "Дзень народнага адзінства " – сярэдні. Пры складанні тэксту арганізатары арыентаваліся на ўзровень падрыхтоўкі вучняў: 10-11 класаў, але далучыцца ў акцыі можа кожны – школьнік, студэнт, педагог – усё, каму дорага Роднае слова! - падкрэслілі ў Міністэрстве адукацыі.

Тэкст дыктоўкі агучыў папулярны беларускі блогер, акцёр рэкламы і кіно Андрэй Максімаў.

поделиться в: