Дзень народнага адзінства - гэта сімвал гонару за нашу гісторыю, сімвал згуртаванасці, пераемнасці пакаленняў і адказнасці за будучыню роднай краіны. Напісанне дыктоўкі — гэта не толькі праверка пісьменнасці, але і даніна павагі гістарычнай памяці, культурнай спадчыне і нацыянальным традыцыям беларускага народа.
17 верасня 2026 года у рамках святкавання Дня народнага адзінства навучэнцы і выкладчыкі Слуцкага дзяржаўнага каледжа прынялі актыўны ўдзел у агульнарэспубліканскай патрыятычнай акцыі — Рэспубліканскай дыктоўцы.
Дадзенае мерапрыемства накіравана на выхаванне пачуцця патрыятызму, павагі да гістарычнага мінулага нашай Радзімы, а таксама на папулярызацыю культуры пісьмовай мовы і беражлівых адносін да роднай мовы.
Тэкст патрыятычнай тэматыкі нагадаў прысутным аб ключавых старонках гісторыі беларускай дзяржавы, аб важнасці міру, згоды і згуртаванасці кожнага грамадзяніна дзеля будучыні Беларусі.
«Удзел у дыктоўцы-гэта выдатная магчымасць адчуць сябе часткай вялікага, адзінага народа. Гэта не проста праверка арфаграфіі, гэта праява любові і павагі да нашай роднай Беларусі», — адзначылі ўдзельнікі акцыі
